У сераду ўдзень у Беларусі чакаецца да 22 цяпла, месцамі дажджы

У сераду, 17 чэрвеня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі на поўначы нашай краіны. Вецер будзе паўночны, 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — 17-22 цяпла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі