У Ватыкане пахавалі Бенедыкта XVI
Папа рымскі Францішак каля труны / Reuters
5 студзеня ў Ватыкане пахавалі Бенедыкта XVI. Ён памёр 31 снежня 2022-га на 96-м годзе жыцця. Адбылася ўнікальная для каталіцкай царквы цырымонія. Упершыню цырымонію развітання з папам рымскім узначальваў іншы, дзейны папа рымскі — Францішак, адзначае "Бі-Бі-Сі".
Бенедыкт XVI у 2013 годзе пакінуў папскі пасад па прычыне пагаршэння здароўя (падобнае адбылося ўпершыню за апошнія шэсць стагоддзяў).
У чацвер з Бенедыктам XVI развіталіся ў саборы Святога Пятра. На плошчы перад ім было каля 50 тысяч чалавек. Набажэнства ўзначальваў папа рымскі Францішак, які знаходзіўся ў крэсле-калясцы.
Труну з целам былога папы змясцілі ў крыпце пад алтарнай часткай сабора Святога Пятра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.