У ЗША магутны вецер скінуў цягнік з моста (фота, відэа)
Агулам на зямлю зваліліся 11 вагонаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
У амерыканскім горадзе Элмвуд у штаце Луізіяна магутны вецер скінуў цягнік з моста. На зямлю зваліліся і разбіліся 11 чыгуначных вагонаў. Паведамляецца, што ніхто з людзей не пацярпеў. У цягніку не было ніякіх таксічных рэчываў, таму не было нанесена шкоды экалогіі.
Ад штармавога ветру ў Луізіяне пацярпелі шматлікія населеныя пункты, без электрычнасці засталіся дзясяткі тысяч чалавек.
Фота з твітара.