У ЗША памёр “кот Януса” з кнігі рэкордаў Гінеса (відэа)

Незвычайны звярок жыў у штаце Масачусэц. Ён сканаў ад раку ў ветэрынарнай лякарні. Гаспадыні жывёлы паведамілі, што захворванне не паддаецца лекаванню, і ката ўсыпілі.

Фрэнк і Луі нарадзіўся з дзвюма пысамі, двума пашчамі, двума насамі і трыма вачыма, таму і атрымаў падвойную мянушку. Некалькі гадоў таму жывёла трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самы стары “кот Януса”. Большасць катоў, народжаных з такім адхіленнем, не дажываюць да старасці, паведпамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі