Украінцы найлепш ставяцца да Лукашэнкі і Абамы

62% апытаных украінцаў станоўча ставяцца да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, 54% — да прэзідэнта ЗША Барака Абамы, 51% — да канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, і толькі 16% — да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Расійскі прэзідэнт ачольвае рэйтынг негатыўнага стаўлення — 75%. Для параўнання, да Лукашэнкі негатыўна ставяцца толькі 26% украінцаў, да Меркель — 32%, да Абамы — 31%.

Як адзначае УНІАН, у Аляксандра Лукашэнкі найбольш прыхільнікаў на поўдні і ўсходзе Украіны (гэта пераважна людзі сталага ўзросту). Да Уладзіміра Пуціна адносна станоўча ставяцца толькі на Данбасе.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі