Уладзімір Пуцін паказаў Ангеле Меркель нямецкія трафеі ў Эрмітажы
Сустрэча кіраўнікоў Расіі і Нямеччыны адбылася ў Санкт-Пецярбургу ў рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
Як інфармуе РБК, у Эрмітажы адкрываецца выстава "Бронзавы век. Еўропа без межаў". На ёй плануецца паказаць некаторыя экспанаты, вывезеныя савецкімі салдатамі з Нямеччыны па заканчэнні Другой сусветнай вайны.
Кажучы пра вяртанне "трафейных каштоўнасцяў" з Расіі ў Нямеччыну, Пуцін адзначыў, што гэта вельмі адчувальнае пытанне для абодвух бакоў. Пры гэтым ён заявіў, што наўрад ці варта цяпер адкрываць дыскусію. Тады, кажа Пуцін, і з расійскага боку з'явяцца людзі, якія падлічаць шкоду, нанесеную расійскаму мастацтву падчас Другой сусветнай вайны.
Фота — dpa