Услед за прадуктамі Пуціна просяць пачаць знішчэнне замежнай вопраткі

Кіраўнік Асацыяцыі тэкстыльшчыкаў Расіі Шамхал Ільдараў накіраваў ліст Уладзіміру Пуціну. Ён просіць увесці ўказ пра знішчэнне кантрабандных вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці з краін ЕС, затрыманых на мяжы або выяўленых ўжо на тэрыторыі Расіі, піша газета "Московский комсомолец".

Па словах Ільдарава, асноўным відам кантрабанды сёння з'яўляюцца імпартныя курткі, пухавік і джынсы. Іх часта ўвозяць у Расію незаконна і прадаюць нашмат даражэй, чым яны каштуюць у рэальнасці. Ільдараў кажа, што, напрыклад, у Іспаніі кантрабанднае адзенне знішчаюць, і гэта значна падтрымлівае канкурэнтаздольнасць мясцовых вытворцаў.

Асацыяцыя тэкстыльшчыкаў Расіі заяўляе, што гадавы аб'ём тэкстыльнага рынку ў краіне вагаецца каля 31 млрд долараў. Пры гэтым траціна яго (больш за 9 млрд долараў) прыпадае акурат на "шэры" імпарт.

Фота: mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі