Віктар Цярэшчанка заяўляе, што сабраў 105 тысяч подпісаў
Такім чынам, ён стаў другім прэтэндэнтам-"стотысячнікам" пасля Аляксандра Лукашэнкі.
На тэлеканале "Беларусь 1" назвалі чарговыя прамежкавыя лічбы па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.
У прыватнасці, эканаміст Віктар Цярэшчанка паведаміў, што набраў 105 тысяч подпісаў. Такім чынам ён стаў другія з прэтэндэнтаў, які набраў неабходную для рэгістрацыю лічбу подпісаў. Нагадаем, што ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі некалькі дзён таму паведаміла пра 500 тысяч сабраных подпісаў.
Трэцяе месца займае лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч — у яго 87 тысяч подпісаў.
Група падтрымкі Таццяны Караткевіч кажа пра 75 тысяч, Мікалая Улаховіча — 72 тысячы.
Лідар Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін заяўляе пра 54 тысячы падпісантаў, а старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька — пра 42 тысячы.
Фота: БелаПАН