Вялізная чарга выстраілася да суда, дзе абвесцяць прысуд Знаку і Калеснікавай
Чарга да будынка суда перад абвяшчэннем прысуду Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку / Еўрарадыё
Вялізная чарга ўтварылася ля будынка суда, дзе павінны абвясціць прысуд актывістам штаба Віктара Бабарыкі юрысту Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай. Слуханне справы праходзіла ў закрытым рэжыме, але абвяшчэнне прысуду зрабілі адкрытым.
Загадзя да будынка суда прыбылі бацькі Максіма Знака і Марыі Калеснікавай.
На кадрах, якія з'явіліся з залы суда перад пачаткам абвяшчэння прысуду, бачна, што Калеснікава ў кайданках, але пры гэтым яна вітае ўсіх фірмовым жэстам "сэрца".
Знака і Калеснікава абвінавачваюць у спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Абое не призналі сваю віну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.