Выкладчык браў з навучэнцаў хабар камбікормам, саляркай, салам і тварагом

У Слонімскім раёне праваахоўнікі затрымалі выкладчык адной з навучальных установаў за хабарніцтва.

Як паведамляе БелаПАН, гаворка ідзе пра 64-гадовага мужчыну, які адпрацаваў у сістэме адукацыі больш за 40 гадоў. Па словах міліцыянтаў, "на фінішы працоўнай дзейнасці даў слабіну, дазволіўшы сабе прымаць ад вучняў матэрыяльныя каштоўнасці за дапамогу ў пераздачы залікаў і лабараторных работ".

Праваахоўнікі кажуць пра восем фактаў атрымання хабару. Прычым выкладчык не "завальваў" навучэнцаў знарок, а браў хабар толькі ў тых, хто не мог здаць іспыт ці залік. Для многіх гэта азначала атрыманне стыпендыі.

Па звестках следства, навучэнцы расплочваліся з выкладчыкам не грашыма. У справе фігуруюць каністра саляркі, мех камбікорму, пляшка дарагога каньяку. Адзін са студэнтаў "аддзячыў" выкладчыку паўкілаграмам масла і паўтара кілаграма тварагу.

Фота — ej.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі