Выстава “Прэс-фота Беларусі-2013” пройдзе ў Кракаве
Выстава будзе дзейнічаць з 19 снежня па 11 студзеня 2014 года ў Cafe Szafe (вуліца Felicjanek, 10).
Акрамя таго, у межах мерапрыемства будуць паказаныя фільмы-удзельнікі кінафестывалю "Бульбамуві".
“Прэс-фота Беларусі” — конкурс фатографаў, якія працуюць у журналістыцы. Ён быў заснаваны ў 2009 годзе айчыннымі фотарэпарцёрамі і ладзіцца штогод. У конкурсе прымаюць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.
У 2013 годзе ў конкурсе прыняла ўдзел рэкордная колькасць удзельнікаў — 114. Пераможцы былі вызначаныя ў 9 рубрыках — “Навіны”, “Паўсядзённае жыццё”, “Спорт”, “Рэпартажны партрэт”, “Пастановачны партрэт”, “Мастацтва і забавы”, “Прырода”, “Традыцыі” і “Мабілаграфія”.