Вызвалілі дырэктарку рэпетыцыйнага цэнтра "100 балаў"

Сілавікі заняліся цэнтрам "100 балаў" / фота з старонкі цэнтра "Вконтакте"
Сілавікі заняліся цэнтрам "100 балаў" / фота з старонкі цэнтра "Вконтакте"

Сілавікі вызвалілі дырэктарку рэпэтыцыйнага цэнтра "100 балаў" Таццяну Карней, паведамляе Радыё "Свабода".

Затрыманай застаецца бухгалтарка цэнтра. Ператрусы, якія адбыліся ў мінскім офісе і рэгіянальных філіялах цэнтра, былі звязаныя з цікаўнасцю фінансавай міліцыі да дзейнасці цэнтра.

Як распавядала Еўрарадыё, ператрусы ў офісах цэнтра "100 балаў" адбыліся 29 сакавіка.

Саўладальнік цэнтра, рэпетытар Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і яшчэ адзін саўладальнік цэнтра Аляксей Іваноў з канца снежня 2022-га знаходзяцца за кратамі. Спярша ім прысудзілі адміністрацыйны  арышт, а потым пачалі крымінальную справу. Іх вітнавацяць ва ўдзеле ў пратэстах. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі