З цягніка "Масква — Парыж" беларусы знялі кенійца без транзітнай візы
Мужчына спрабаваў незаконна патрапіць у Еўрасаюз.
Брэсцкія памежнікі ўвечары 3 лістапада затрымалі нелегала падчас праверкі дакументаў пасажыраў цягніка "Масква — Парыж". У 36-гадовага грамадзяніна Кеніі адсутнічала беларуская транзітная віза. Без дадзенага дазволу замежнік не мае права перасякаць дзяржаўную мяжу.
Як адзначае прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, парушальнік затрыманы на трое сутак. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы. Праводзіцца разбіральніцтва.
Фота — bymedia.net