З-за моцных снегападаў украінку везлі ў радзільню на танку
Неспрыяльнае надвор’е ўсталявалася на ўсходзе Украіны, а цяпер паступова ахоплівае захад.
Там прайшлі моцныя снягі з завірухамі, што прывяло да праблемаў з камунікацыямі. Паўмільённы горад Марыупаль і сотня пасёлкаў вакол яго дагэтуль адрэзаныя ад навакольнага свету. Жыхарку аднаго з пасёлкаў давялося везці ў радзільню на танку, бо замест дарог там намяло 4-метровыя гурбы снегу.
Вайсковая тэхніка дабіралася туды 12 гадзінаў, аднак прывезці парадзіху ў лякарню паспелі своечасова, паведамляе УНІАН.