З-за туману затрыманыя рэйсы ў гарадах балтыйскага ўзбярэжжа

У гарадах на ўсходнім ўзбярэжжы Балтыйскага мора раніцай 26 лютага быў моцны туман, што прывяло да затрымак рэйсаў у мясцовых аэрапортах.

Так, авіякампанія airBaltic заявіла, што была вымушаная адмяніць па адным рэйсе з Рыгі ў Капенгаген і Талін, і некаторыя іншыя рэйсы з Рыгі таксама затрымліваюцца, паведамляе DELFI.

У Пецярбургскім аэрапорце “Пулкава” з-за тумана былі затрыманы рэйсы з Мінска, Волагды, Нарыльску, Ніжняга Ноўгарада і Омска. Самалёты з Ургенча і Нарыльска перанакіравалі ў аэрапорт “Дамадзедава”, перадае Росбалт.

З-за кепскіх умоваў надвор’я ў нашых суседзяў на 4 гадзіны былі затрыманыя два рэйсы з Мінска: у Калінінград і Санкт-Пецярбург.

Фота: delfi.lv, kr-news.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі