Затрыманая сястра Веранікі Цапкала — супрацоўніца Белгазпрамбанка
Вераніка Цапкала дае каментар журналістам ля будынку ЦВК 30 ліпеня 2020 года / Еўрарадыё
Затрыманая сястра Веранікі Цапкала — супрацоўніца Белгазпрамбанка. Пра гэта прадстаўніца аб'яднанага штаба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай расказала журналістам раніцай 30 ліпеня каля Цэнтрвыбаркама.
"Проста на паркоўцы невядомыя людзі ў цывільным пасадзілі яе ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку. Я гэта расцэньваю як палітычны ціск асабіста на мяне, на майго мужа, на нас, на нашу кампанію", — заявіла Вераніка Цапкала.
У гэтыя хвіліны Вераніка Цапкала накіроўваецца ва ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС для дачы паказанняў па заяве бізнесмена Седата Ігдзеджы супраць Валерыя Цапкалы:
"Мяне з раніцы спынілі супрацоўнікі ДАІ, уручылі мне позву, хацелі, каб накіроўвалася ўслед за імі для дачы паказанняў. Але адпусцілі, таму што я растлумачыла, што мы ідзём з маімі баявымі сяброўкамі ў ЦВК".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.