На перамовы з Януковічам едзе кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі
Візіт Кэтрын Эштан запланаваны на 10-11 снежня. Яна мусіць сустрэцца з украінскім прэзідэнтам Віктарам Януковічам.
Пра гэта ў панядзелак у Італіі заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.
"Я ўчора размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Януковічам, — цытуе словы Барозу РІА "Новости". — Я папрасіў яго прыняць у сябе Высокага прадстаўніка па міжнародных справах і палітыцы бяспекі ЕС Кэтрын Эштан, якая будзе ў Кіеве заўтра і паслязаўтра. Каб яна магла прыняць удзел у знаходжанні рашэння ў сітуацыі, якая склалася, у якой цяпер знаходзіцца Украіна".
Нагадаем, акцыі пратэсту ў Кіеве і іншых гарадах Украіны пачаліся 21 лістапада, пасля таго, як украінскі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС. У ноч на 30 лістапада ў Кіеве быў жорстка разагнаны Майдан, аднак вулічныя акцыі сталі яшчэ больш масавымі. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўраду, правядзення датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
Эштан заклікала ўлады Украіны не выкарыстоўваць сілу
Фота — AFP