Афрыканскія хакеры ўзламалі сайт "Мінск-Арэны"
Здарэнне адбылося ўначы. Зламыснікі змясцілі на галоўнай старонцы паведамленне, што адказнасць за атаку нясе група Moroccan Agent Secret.
Уначы 5 лютага афрыканскія хакеры атакавалі сайт "Мінск-Арэны". Яны змясцілі на галоўнай старонцы паведамленне, што адказнасць за хакерскую атаку нясе група Moroccan Agent Secret. Яна, нібыта, "абараняе Марока ад ісламафобаў, расістаў і атэістаў".
Як адзначае сайт onliner.by, паводле адной з версій, насамрэч хакеры маглі дзейнічаць з Сірыі.
Пасля 10-й гадзіны раніцы нармальная праца сайта "Мінск-Арэны" была адноўленая.
Фота: Fotolia, onliner.by