Амбасаду Ізраіля ў Беларусі могуць зачыніць

Ізраіль можа зачыніць восем сваіх замежных дыпмісіяў у сувязі з неабходнасцю скарачаць выдаткі. Такую прапанову выказаў прэм’ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху. Ідэю падтрымалі на паседжанні ізраільскага кабінета міністраў, якое прайшло 4 жніўня, паведамляе сайт jews.by. Паводле інфармацыі рэсурсу, скарачэнне можа закрануць і амбасаду ў Мінску.

На дадзены момант амбасада Ізраіля ў Беларусі не дае афіцыйных каментароў на гэтыя паведамленні ў СМІ, інфармуе БелаПАН, якое звярнулася па тлумачэнні да дыпламатаў. У амбасадзе пры гэтым сказалі, што пакуль не было афіцыйных заяваў ад ізраільскага МЗС.

У 2002 годзе дыппрадстаўніцтва ў Мінску ўжо зачынялася і гэта таксама было ў мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў. Асноўныя консульскія паслугі грамадзянам Беларусі тады аказвала амбасада Ізраіля ў Маскве.  Праз тры гады, у 2005 годзе дыпмісія цалкам аднавіла сваю працу ў Беларусі.

У 2014 годзе Беларусь і Ізраіль падпісалі міжурадавае пагадненне пра адмену віз.

Фота: 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі