Археолагі ў Грэцыі адкапалі ўнікальную мазаічную карціну (фота)

На мазаічнай падлозе памерам 4,5 на 3 метры выяўлена выкраданне Персефоны Плутонам, богам падземнага царства і смерці, які меў у грэкаў таксама імя Аіда. Плутон вязе Персефону на калясніцы, запрэжанай двойкай белых коней. Калясніцу суправаджае правадыр душ у царства мёртвых Гермес .

Археолагі яшчэ не ведаюць, хто пахаваны каля Амфіпаля, але мяркуюць, што гэта мог быць альбо член царскай сям'і, альбо вядомы военачальнік. Паводле папярэдніх звестак, ён памёр у канцы IV стагоддзі да нашай эры, паведамляе РІА "Новости".

Фота міністэрства культуры Грэцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі