Банк ВТБ выдаў Беларусі крэдыт на 2 мільярды долараў
У інфармацыі банка гаворыцца, што гэта кароткатэрміновая пазыка.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу расійскага банка.
Дарэчы, удзень у чацвер намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў журналістам, што патрэба фінансавання ў гэтым месяцы складае 1 мільярд долараў. Ён таксама адзначыў, што атрыманне 2 мільярдаў долараў ад ВТБ чакалася да канца тыдня.
У траўні Беларусь дамовілася атрымаць брыдж-крэдыт ВТБ на 1 мільярд долараў. У чэрвені абмяркоўвалася пытанне аб павелічэнні брыдж-крэдыту да 2 мільярдаў.
Пагасіць пазыку Мінск разлічвае за кошт сродкаў міждзяржаўнага крэдыту на 2 мільярды долараў. Перамовы пра яго вядуцца з Расійскай Федэрацыяй. Міждзяржаўны расійскі крэдыт Беларусь разлічвае атрымаць, як раней і планавалася, сёлета ў ліпені.
Фота — potrebitel.by