Беларусь і Расія не вядуць перамовы пра адзіную візу Саюзнай дзяржавы

"Новых расійска-беларускіх перамоваў па гэтым пытанні не вядзецца", — сказаў Мірончык у чацвер на брыфінгу ў Мінску. 

Пры гэтым ён адзначыў, што "пры ўсёй высокай ступені інтэграцыі паміж дзвюма краінамі праводзіцца скаардынаваная візавая палітыка", перадае interfax.by

Нагадаем, што ў сераду дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота заявіў, быццам у рамках гэтай дзяржавы можа быць створаны "нейкі аналаг шэнгенскай візы". Падчас пасяджэння на бізнес-саміце ў Ніжнім Ноўгарадзе Рапота заявіў, што ўжо правёў кансультацыі ў МЗС абедзвюх краін. 

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі