Беларусь страчвае суверэннае права кантраляваць падаткі
Палітолаг Роза Турарбекава тлумачыць, чым пагражае інтэграцыя з Расіяй.
Як Беларусь танна здае свой суверэнітэт у абмен на адмену нафтавага падатковага манеўру, у жывым эфіры Еўрарадыё разважала гісторык і палітолаг Роза Турарбекава.
Прызначэнне падаткаў, іх збор, памяншэнне або павелічэнне ставак — выключная прэрагатыва любой нацыянальнай дзяржавы. Гэтым вымяраецца незалежнасць, бо ад падаткаў залежыць бюджэт краіны.
Але што рабіць, калі гэты працэс пачынае кантраляваць саюзнік? У выпадку Беларусі гэта Расія. Атрымліваецца, яна замахваецца на наш суверэнітэт. Пра гэта і кажа Роза Турарбекава.
— Часткова гэта ўжо зроблена ў галіне ўскосных падаткаў. Была створаная адзіная інфармацыйная сістэма адміністравання ўскосных падаткаў, дзе дзейнічаюць адзіныя падатковыя стаўкі для Беларусі і Расіі. І беларусы гэта адчулі толькі тады, калі ўбачылі цэны на цыгарэты. Але гэта толькі малая частка.
Беларусь страчвае сваё суверэннае права кантраляваць свае падаткі. Не ў тым сэнсе, што Беларусь не збірае сваіх падаткаў, не, да гэтага пакуль не дайшло. Але памер падаткаў цяпер вызначаецца Расіяй, паводле расійскіх стандартаў — я маю на ўвазе ўскосныя падаткі, — тлумачыць экспертка.
Але я колькі ні чытала — нідзе не змагла знайсці, што адказ на абавязанні такі ж доўгатэрміновы і сістэмны. Ён такім не ёсць, — заключае Роза Турарбекава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.