Беларусь трапіла ў лік самых неэмацыйных краін у свеце

Амерыканскі інстытут грамадскай думкі Gallup правёў даследаванне, дзе жывуць самыя эмацыйныя людзі. Выявілася, што самая эмацыйная краіна ў свеце — Балівія.

Эксперты Gallup прапанавалі жыхарам 148 дзяржаў адказаць, наколькі часта яны праяўляюць такія эмоцыі, як гнеў, смутак, трывога, радасць (агулам дзесяць розных пазітыўных і негатыўных адчуванняў).

Акрамя Балівіі ў першую дзясятку самых эмацыйных краін трапілі Рэспубліка Эль-Сальвадор, Эквадор, Філіпіны, Нікарагуа, Гватэмала, Ірак, Камбоджа, Калумбія і Коста-Рыка.

На апошнім месцы ў рэйтынгу Gallup апынулася Бангладэш: там пра пазітыўныя або негатыўныя эмоцыі станоўча адказалі 37% рэспандэнтаў. Другое месца з канца падзялілі Азербайджан і Грузія (38%), на трэцім — Беларусь (39%). Іншыя краіны былога СССР таксама апынуліся напрыканцы спісу. Літва, Расія і Украіны маюць па 40%, Малдавія і Казахстан — 41%, Туркменія, Кіргізія і Эстонія — 42%, Таджыкістан — 43%, Латвія — 44%, Узбекістан — 45%, Арменія — 46%.

Фота: yaware.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі