Беларускі праграміст скраў з мабільных тэлефонаў больш за 400 мільёнаў

У пачатку 2011-га ён стварыў некалькі сайтаў, якія дапамагалі яму красці грошы. Адзін з іх, дарэчы, існуе дагэтуль і прапануе купіць мэблю. Па дадзеных праваахоўных органаў, праграміст пачаў адпраўляць СМС на кароткія нумары аператараў мабільнай сувязі. Далей выкарыстоўваліся хітрыкі, з дапамогай якіх уладальнікаў тэлефонаў прымушаў дасылаць у адказ СМС, за якія здымаліся буйныя сумы грошай.



Як паведамляе "Ежедневник", за 20 месяцаў дзейнасці хлопец скраў больш за 444 млн рублёў. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі, здзейснены арганізаванай групай" (мяркуецца, што праграмісту хтосьці дапамагаў). Зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота — ria.ru


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі