Беспарадкі ў Турцыі аднавіліся, паліцыя разганяла натоўп спецсродкамі
Стамбульскія праваахоўнікі вымушаныя былі прымяніць вадамёты і слезацечны газ.
1 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Тарсім у цэнтры турэцкай сталіцы сабраліся пратэстоўцы. Напярэдадні тут ужо адбыліся беспарадкі, у часе якіх пацярпела болей за 100 чалавек, перадаюць інфармагенцтвы.
Першапачаткова мясцовыя жыхары выступалі супраць рэканструкцыі парка Гезі, на месцы якога ўлады плануюць аднавіць казармы часоў Асманскай імперыі і адкрыць новы гандлёвы цэнтр. Аднак неўзабаве экалагічныя лозунгі змяніліся на палітычныя, і дэманстранты запатрабавалі адстаўкі ўраду Рэджэпа Таіпа Эрдагана, якога абвінавачваюць у аўтарытарнасці.