ДАІ Мінска з 31 жніўня будзе дзяжурыць каля школ і дзіцячых садоў

Інспектары мінскай ДАІ з 31 жніўня будуць ва ўзмоцненым рэжыме дзяжурыць каля школ і дзіцячых садкоў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла кіраўніца прэс-службы сталічнай ДАІ Таццяна Харлінская.

Па яе словах, супрацоўнікі ДАІ пачнуць дзяжурства з самай раніцы. Асаблівая ўвага будзе надавацца правілам прыпынку і стаянкі транспарту. Такі кантроль ДАІ накіраваны на бацькоў, якія прывозяць дзяцей у школу і пакідаюць свае аўтамабілі ў неналежных месцах, і іншых кіроўцаў, якія не прапускаюць дзяцей, калі тыя пераходзяць дарогу.

Акрамя рэйдавых мерапрыемстваў, інспектары правядуць розныя прафілактычныя акцыі, наведаюць школьныя лінейкі і выступяць у працоўных калектывах.

Дарэчы, да 5 верасня ДАІ працягвае ўсебеларускую акцыю "Увага — дзеці!". Кіроўцы абавязаныя ездзіць у светлы час сутак з уключаным на аўтамабілі блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі