Дзе патусіць на выхадных 1-3 лістапада, раіць Маша Калеснікава (Яр)
Музыка ды журналістка Еўрарадыё складае “лістападную” афішу на бліжэйшы week end.
Маша Калеснікава часты госць канцэртаў ды выставаў. Па словах журналісткі, прычына не толькі па прафесійным абавязку, але і па ўласным жаданні. З нараджэннем сына давялося некалькі абмежаваць сябе ў тусоўках. Таму даводзіцца выбіраць толькі самае цікавае.
А што-небудзь цікавае ў Мінску адбываецца амаль штодня — перакананая Маша. Свае выхадныя 1-3 лістапада спявачка пачынае з выставы Жанны Капуснікавай “Дажынкі”, бо праз некалькі дзён яна закрываецца і варта паспяшацца.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
Саветнік |
1 лістапада, пятніца: Аўрора: 15:20, 18:10, 20:50 Беларусь: 16:00, 18:20, 21:00, 21:20 Камсамолец: 14:00, 18:40 Кастрычнік: 14:30, 21:30 Салют: 17:00, 21:30 2-3 лістапада: Аўрора: 15:20, 18:10, 20:50 Беларусь: 13:20, 15:40, 16:00, 18:20, 21:00, 21:20 Камсамолец: 14:00, 18:40 Кастрычнік: 16:20, 21:30 Салют: 17:00, 21:30 |
|
Лістапад 2013 |
2 лістапада, субота: “Гэта не я” Цэнтральны: 18:30 3 лістапада, нядзеля: “Інтымныя месцы” Дом кіно: 22:00 Цэнтральны: 16:00 “Паляванне” Піянер: 18:30 Праект "Тузін.Немаўля" Кінатэатр "Перамога": 17:00 "Кастусь Каліноўскі" (1927) агучвае Сяргей Пукст 19:00 "Прастытутка" (1926) агучвае гурт Ilo&friends (Польшча) 21:00 "У агні народжаная" (1929) агучвае гурт Re1ikt Квіткі: 25 тыс. Даведкі: (17)2037766 |
||
Канцэрты |
Творчы вечар Івана Кірчука |
1 лістапада, пятніца: ДК Прафсаюзаў праграма "Дарожка мая..." (паводле матэрыялаў беларускага фальклору) Пачатак: 19:00 Квіткі: 90-150 тыс. Даведкі: (29)6715865, (29)2544909 |
|
Дзень нараджэння "Ultra-Music" |
2 лістапада, субота: Re:Public Clover Club, Nizkiz, Neuro Dubel, “Куклы” Пачатак: 19:00 Квіткі: 70-110 тыс. Даведкі: (29)3404633 |
||
"Беларуская музычная восень" |
3 лістапада, нядзеля: Вялікая канцэртная зала філармоніі Канцэрт фартэпіяннай музыкі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў Віталь Стахіевіч Пачатак: 19:00 Даведкі: (17)3311617 |
||
Выставы |
"Дажынкі" |
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл.Свабоды, 15) Выстава жывапісу Жаны Капуснікавай Працуе: 11:00-19:00 Даведкі: (17)3212430 |
“Жанна прапануе гарадскому жыхару наблізіцца да вёскі. Гэта вельмі яскравыя, добрыя і шчырыя замалёўкі з сялянскага жыцця", — распавядае Маша.
Восенню канцэртнае жыццё сталіцы пачынае віраваць. Мерапрыемстваў шмат, а на бліжэйшы week end да іх дадаецца яшчэ і кінафестываль “Лістапад”. На думку Калеснікавай, гэта сапраўдная падзея для беларускай сталіцы, бо яна адзіная такога маштабу.Таму варта адкласці ўсе справы і наведаць хоць бы некалькі стужак. Сама спявачка абапіраецца на меркаванні сяброў ды крытыкаў і забівае месцы ў кінатэатрах на ўсе выхадныя.
“Я пайду на шведска-дацкі фільм “Паляванне”, на расійскі фільм “Інтымныя месцы”, а таксама “Гэта не я” — там паказаныя вельмі крутыя краявіды Арменіі. Па-за праграмай “Лістапада” я абавязкова пайду на “Саветніка” Рыдлі Скота. Гэта новы фільм, якому прагназавалі “Оскар”, але за тыдзень амерыканскага пракату ўжо бачна, што ён праваліўся. Крытыкі кажуць, што гэтая стужка прымушае гледача спаць дзве гадзіны. Але я ўсё роўна пайду, каб палюбавацца на фізіяномію Фасбэндэра”.
Як пераходны варыянт паміж кіно і канцэртамі, Маша настойвае на наведванні праекта “Тузін. Немаўля”. У межах кінафестывалю “Лістапад” будуць прадстаўленыя тры нямыя беларускія фільмы пачатку 20 стагоддзя. Агучваць іх будуць сучасныя гурты Re1ikt, Ilo&Friends ды Сяргей Пукст.
“Калі вас цікавяць толькі канцэрты, то выхадныя прапаную пачаць з творчай сустрэчы з Іванам Кірчуком. Сёлета Іван Іванавіч адсвяткаваў 55-годдзе і падрыхтаваў працу, якая называецца “Дарожка мая”. Усё, што робіць Іван Іванавіч, заўсёды глыбока, арганічна па-філасофску каларытна. Кірчук адзін з тых людзей, якія вучаць беларусаў любіць бабуліну песню, паказваюць, што яна насамрэч прыгожая, што ёй трэба ганарыцца і яе ведаць”.
Апроч таго Маша Калеснікава прапануе ўсім сустрэцца на святкаванні дня нараджэння партала Ultra-Мusic. Гэта будзе класная тусоўка, дзе выступяць гурты Clover Club, Nizkiz, Neuro Dubel ды “Куклы”. Для аматараў нефармальнай тусоўкі — тое, што трэба.
“А ў нядзелю, у якасці адпачынку ад выхадных, я б наведала канцэрт фартэпіяннай музыкі ў філармоніі. Будзе граць лаўрэат міжнародных конкурсаў Віталь Стахіевіч. Прагучаць творы Гайдна, Шапэна, Шуберта, Бетховена... Увогуле, я вельмі люблю фартэпіянную музыку, гатовая яе слухаць днямі і начамі. Мне падаецца, яна разнявольвае, дае магчымасць адарвацца ад гэтага свету і распавядае шмат чаго цікавага!”.
Прыемных вам выхадных!
Фота: Павел Бакшэеў, budzma.org