Дзе патусіць на выхадных 10-12 студзеня, раіць Павел Аракелян

Павел Аракелян вельмі рэдкі наведвальнік не “сваіх” мерапрыемстваў. Калі не ўлічваць уласныя выступы, рэпетыцыі ці проста бытавыя справы, то з дому музыка выходзіць некалькі разоў на год, і тое ў суседні кінатэатр. Паўлу вельмі складана вызначыцца з “тусовачнымі” планамі на выхадныя 10-12 студзеня, але праз пэўны час ён спраўляецца з задачай.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

"Неверагоднае жыццё Ўолтэра Міці"

10 студзеня, пятніца:

Аўрора:       18:20, 21:00

Беларусь: 14:20, 18:50, 21:20

Дом Кіно: 14:40, 19:00

Мір: 13:10, 18:30

Піянер: 19:00

Ракета: 15:00, 17:20

12 студзеня, нядзеля:

Аўрора (3D): 15:50

Аўрора: 18:20, 21:00

Беларусь: 14:20, 18:50, 21:20

Дом Кіно: 14:40, 19:00

Мір: 13:10, 18:30

Піянер: 19:00

Ракета:          15:00, 17:20

 

“Паранармальная з’ява: Метка Д’ябла”

10-12 студзеня:

Аўрора: 16:50, 21:30

Беларусь: 17:10, 21:50

Дом Кіно: 21:20

Камсамолец: 19:00, 21:00

Кастрычнік: 13:00, 21:50                   

 

Канцэрты

Jingle Band

10 студзеня, пятніца:

Terra Pizza

(вул.Мележа, 1)

Даведкі: (44)5471111

 

Выставы

“Гісторыя Беларусі на здымках фотакарэспандэнтаў Белта 1919-1991”

11 студзеня, субота (12:00) — адкрыццё

Нацыянальны гістарычны музей

(вул. Карла Маркса, 12)

Працуе: 11:00-19:00

Даведкі: (29)3270005, (29)3274322

 
 

“Чакаецца прэм’ера двух фільмаў: “Неверагоднае жыццё Уолтэра Міці”, дзе здымаецца адзін з маіх любімых акцёраў Шон Пэн, ды “Паранармальная з’ява: Метка Д’ябла”, — вызначаецца з кінаафішай лідар гурта The Outsiders. — Думаю, пра Уолтэра Міці будзе такая вясёлая камедыя. А што датычыцца "Меткі Д’ябла", то я проста люблю розныя жахі! Спадзяюся, гэта будзе страшны фільм”.

Натуральна, Паўла Аракеляна найбольш цікавяць менавіта музычныя мерапрыемствы, але бліжэйшы week end вельмі небагаты на жывы гук. Тым не менш, калі ёсць жаданне сумясціць пятнічную вячэру з канцэртам, то Павел раіць наведаць выступ гурта Jingle Band“добрыя музыкі, а адпаведна, якасны гук”.

“Я ніколі не быў прыхільнікам гэтых трох форм мастацтва: тэатры, опера і балет, — тлумачыць поўнае ігнараванне тэатральнай афішы Павел. — Чамусьці мяне яны ўвогуле ніяк не кранаюць і не цікавяць. А пасля таго, як папрацаваў у тэатры, займеў нейкую такую станоўчую алергію на яго. Таму, па-першае, тэатральная афіша мне нічога не скажа, а, па-другое, я, напэўна, у тэатр увогуле не пайду”.

З выставамі сітуацыя амаль паўтараецца. Духавік “Крамбамбулі” час ад часу цікавіцца выставамі, але бліжэйшыя выхадныя яго не кранаюць. Хіба толькі “Гісторыя Беларусі на здымках фотакарэспандэнтаў Белта 1919-1991” прыцягвае ўвагу Паўла.

“Безумоўна, час ад часу здараюцца мерапрыемствы, на якія б нават ворагам не параіў бы схадзіць, — завяршае планаванне выхадных Павел Аракелян. — Але гэтым разам нічога мяне не абурыла. Таму прыемнага вам week end-а!”.

Фота: ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі