Дзе патусіць на выхадных 19-21 ліпеня, раіць Аляксандр Ліпніцкі
Дырыжор, бубнач гурта “Леприконсы”, выкладчык музычнага каледжа складае джазавы графік мерапрыемстваў на бліжэйшы week-end.
Аляксандр Ліпніцкі — вельмі заняты чалавек. Уціснуцца ў загадзя сфармаваны графік музыкі вельмі складана! Еўрарадыё жалезнай хваткай вырывае некалькі хвілін з жыцця Аляксандра, і ён дзеліцца сваімі перавагамі ў адпачынку.
Безліч кавер-бэндаў, якія прапануе сталічная афіша, пужае дырыжора. Ён нават, на хвіліну губляецца і ставіць пад сумнеў, што выхадныя будуць музычнымі. Але бярэ сябе ў рукі і здзіўляе.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Канцэрты |
Космас наш |
20 ліпеня, субота: Мінскае мора. Выспа любові: Фестываль электроннай музыкі Час: 21:00-06:00 Квіткі: 200-290 тыс. Даведкі: (29) 9371717, (33) 3321717 |
|
гурт "Серебро" |
21 ліпеня, нядзеля: Robinson Club На разагрэве Аляксандра Захарык і Міхаіл Філіпеня (Apple Tea) Пачатак: 19:00 Квіткі: 300-400 тыс. Даведкі: (44)5021111 |
||
"Афрыка Джаз" |
23-25 ліпеня: Клуб "Цэнтр": Двора Дэвіс і Лайнэл Хаас Jazz-Trio Пачатак: 19:00 Квіткі: 90-450 тыс. Даведкі: (29)6943070, (29)7555526 |
||
Тэатры |
"Сланы ў Мінскім цырку" |
19-20 ліпеня: Белдзяржцырк: Пачатак: 19:00 Даведкі: (17)3277842, (29)3121313 |
|
Падзеі |
"Усебеларускі Парад Нявест" |
21 ліпеня, нядзеля: Парк ім.Горкага Пачатак: 15:00 Даведкі: (29)1696909 |
“Я б схадзіў на фестываль “Космас наш”. Насамрэч схадзіў бы, бо там дэкарацыі, вялікія экраны, шоў… А яшчэ я б схадзіў у суботу ў цырк на “Шоў сланоў”. Даўно я не быў у цырку. А я ж люблю джазавыя біг-бэнды! Таму з задавальненнем паслухаў бы, як цяпер грае цыркавы джазавы біг-бэнд. Тым больш я калісьці там працаваў. Ну і сланы, я думаю, мяне б парадавалі!”.
Стваральнік Symphonic Drive Orchestra ды Liptnitsky Show Orchestra, бубнач гурта “Леприконсы”, уладальнік бясспрэчнага музычнага густу, натуральна, знойдзе музычны адпачынак паўсюль, нават, у цырку. Але ў нядзелю Аляксандр прапануе пайсці на канцэрт гурта… “Серебро” ў Robinson Club! Пакуль вочы супрацоўніка Еўрарадыё шукаюць патыліцу, музыка тлумачыць гэтую недарэчнасць:
“Што мяне па-сапраўднаму цікавіць, дык тое, што перад выступам “Серебро” будзе сэт выдатнага дуэта ў складзе Аляксандры Захарык ды Міхаіла Філіпені (Apple Tea). Яны граюць акустычны сэт: гітара, вакал. У іх вельмі цікавыя аранжыроўкі і яны вельмі цікава гучаць. Вечарам у нядзелю на свежым паветры паслухаць прыемную павольную музыку… карацей, лепш нічога не прыдумаеш!”.
Калі атрымаецца перад тым выпіць 50 грамаў віскі, дык Аляксандр плануе наведаць “Парад нявест” у Парку Горкага. Музыка ніколі не быў на такіх мерапрыемствах, таму цікава паглядзець што да чаго. А 50 грамаў патрэбныя, “каб не здрэйфіць, бо такая колькасць гарачых жанчын у белым можа і спужаць!”.
“Даволі часта цяпер прыязджаюць замежныя музыкі ў Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава. Там не бывае зорак першага эшалону. Імёны звычайна малавядомыя, але мы ж звычайна ведаем толькі сусветна вядомых джазавікоў. Астатніх крутых хлопцаў ды дзяўчат можам не ведаць, але яны вельмі часта выбітна робяць сваю справу. Таму я б пайшоў на іх канцэрт і безумоўна адкрыў бы для сябе нешта цікавае”.
А самым познім нядзельным вечарам Аляксандр Ліпніцкі хацеў бы пайсці з сябрамі ў саўну. Абмеркаваць мінулы тыдзень, адпачыць і падрыхтавацца да наступных працоўных дзён.