Дзе патусіць на выхадных 14-16 сакавіка, раіць Алесь Кот-Зайцаў
Фронтмэн “Босага сонца” спыняецца на кіно, канцэрце нашумелага электроншчыка, адкрыцці новай кнігарні і незвычайным спеўным сходзе.
Лідар гурта BosaeSonca Алесь Кот-Зайцаў цяпер жыве ў Маскве. Спрабуе сябе ў ролі вакаліста і аўтара песень маладой тамтэйшай каманды FRIDANCE. Але Мінск музыка не забывае — прыязджае граць канцэрты ды атрымліваць узнагароды за добрыя альбомы. З пераездам у Маскву лад жыцця Алеся не змяніўся — яму ўсё так жа не сядзіцца на месцы.
"Я ўвогуле не дамасед, таму часта выходжу ў горад, на нейкія мерапрыемствы ці проста гуляю па вуліцах, парках. Без мэты гуляць, гэта прыемна, асабліва, калі надвор'е класнае, але зазірнуць у нейкія галерэі ці клубы таксама класна. Таму, думаю, мяне можна смела назваць аматарам культурніцкіх падзей", — смяецца Алесь.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Гатэль “Гранд Будапешт”” |
14-16 сакавіка: Беларусь: 14:20, 16:30, 18:50 Дом Кіно: 14:50, 17:00, 21:20 Цэнтральны: 14:40, 19:00, 21:10 |
|
Канцэрты |
(((О))) |
15 сакавіка, субота: “Графіці” Кошт квітка 50 тысяч рублёў Пачатак: 23:00 Даведкі: з усіх аператараў 6384444 |
|
Іншае |
“Канскія львы” |
14 сакавіка, пятніца: КЗ “Мінск” Пачатак: 19:00 |
|
Вурайскі спеўны сход |
16 сакавіка, нядзеля: Blu Sky (Незалежнасці, 58) Пачатак: 18:00 Уваход вольны Даведкі: 8029 755 68 85 |
Музыка, дызайнер па адукацыі і аглядальнік культурных падзей па прызванні Кот-Зайцаў у першую чаргу называе сябе кінаманам і разглядае афішу, якую прапануюць сталічныя кінатэатры. Кінамана абурае тое, што паказ цікавых і нашумелых фільмаў кшталту "Німфаманкі" Ларса фон Трыера і "Яе" Спайка Джонса у Мінску спыняецца акурат на выхадных. Сярод іншых карцін, увагу Алеся прыцягвае камедыйная драма "Гатэль "Гранд Будапешт"" Уэса Андэрсана:
"Думаю, будзе вельмі цікавы фільм, я пакуль не глядзеў. Але чытаў вельмі неблагія водгукі ад сваіх сяброў па Фэйсбуку, у тым ліку. Мяркую, варта схадзіць".
А вось канцэрты, якіх багата на выхадных ў сталіцы, наганяюць на Ката-Зайцава тугу:
"Музыкі гучыць шмат. Але, з тое, што прапануецца, у мяне асабіста амаль не ўзнікла жадання паслухаць. Хіба, за выключэннем суботняга канцэрта ў клубе "Графіці", на якім можна будзе разглядзець гомельскага электроншчыка, які нарабіў шуміхі на розных прэміях і пра якога шмат апошнім часам гавораць. Маю на ўвазе электроншчыка, імя якога ніяк не вымаўляецца, але пішацца як (((О)))".
Сярод канцэртаў мэйнстрымавых накірункаў лідар "Босага сонца" звяртае ўвагу на гарадзенскі канцэрт Макса Каржа. Маўляў, з задавальненнем паглядзеў бы на "з'яву, якая перавярнула поп-музыку Беларусі за апошні год сваім з'яўленнем".
Тэатралам і аматарам выяўленчага мастацтва Кот-Зайцаў раіць два варыянты: першы — пайсці ў тэатр імя Янкі Купалы, другі — наведаць галерэю “Ў”. Маўляў, ні адна, ні другая ўстанова ні разу не расчаравала. І за адсутнасцю нечага цікавага ў горадзе там заўсёды ёсць што паглядзець, паслухаць ці нават папіць смачнай кавы і гарбаты.
Сярод іншых імпрэз, што адбудуцца ў Мінску ў бліжэйшыя выхадныя, увагу Алеся прыцягвае адкрыццё новай кнігарні “Галіяфы”, якое адбудзецца ў пятніцу 14 сакавіка:
“Не ведаю, наколькі гэта будзе цікава, таму што са свайго колішняга досведу культурнага аглядальніка ведаю, што на такіх імпрэзах і зануднавата. Але гледзячы па тых імёнах, якія заяўленыя на адкрыццё кнігарні — Зміцер Вішнёў, Адам Глёбус, Альгерд Бахарэвіч, думаю, наўрад ці там будзе вельмі сумна і нудна”.
Апроч усяго, Алеся цікавіць штогадовы паказ фестывалю рэкламы “Канскія львы”, які пройдзе ў КЗ “Мінск” у пятніцу 14 сакавіка і незвычайны канцэрт, які шырока чамусьці не афішуецца:
“Аматарам фалькларыстыкі і традыцыйных беларускіх спеваў гэта мусіць быць цікава дакладна. Праект называецца “Вурайскі спеўны сход”. Спявак Сяргей Долгушаў — лідар гуртоў Vutaj i Fratrez ладзіць такую сустрэчу, дзе будзе вучыць спяваць усіх жадаючых. Нешта кшталту майстар-класа па спевах, падчас якога будзе развучаная народная веснавая песня, любімая песня Рыгора Барадуліна”.
“Вурайскі спеўны сход” пройдзе ў культурнай прасторы Blu Sky, што па суседстве з прасторай “ЦЭХ”, у нядзелю 16 сакавіка.
А вось што ніяк не супадае з густамі Алеся Ката-Зайцава,– гэта праграмы і выступы кавер-бэндаў, якія прапануюць на выхадныя рэстараны і клубы Мінска. “Гэта, мне падаецца, не зусім культура”, — рэзюмуе музыка.
Галоўнае фота Яўгена Ерчака