Дзе патусіць на выхадных 20-22 верасня, раіць Леанід Вайтовіч
Выканаўца і аўтар шматлікіх беларускіх поп-хітоў складае разнастайны графік імпрэз для дарослых і дзяцей.
Выканаўца і аўтар шматлікіх беларускіх поп-хітоў Леанід Вайтовіч — вядомы інтэлектуал і без 5 хвілін дыпламаваны культуролаг. Уласная праца ў новым, як запэўнівае Лёня, музычным рэчышчы, і паглыбленае вывучэнне эпохі барока і яе ўплыву на сучаснае мастацтва пакуль не дазваляюць яму напоўніцу пусціцца ў адрыў па мінскіх клубах і галерэях. Але пасля выканання “задання” Еўрарадыё музыка абяцае выправіць сітуацыю.
“Я ўпэўніўся, што Мінск усё ж такі еўрапейская сталіца, і што жыццё ў культурным сэнсе тут не толькі існуе, але і б’е моцным фантанам. Тут сапраўды ёсць куды пайсці, былі б грошы і час”, — канстатуе Леанід.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Канцэрты |
Аляксей Шадзько і кампанія |
20 верасня, пятніца: ДК Прафсаюзаў Пачатак: 19:00 Квіткі: 100.000 - 160.000 Даведкі: 8029-6715865 і 8029-2544909 |
|
The Blackmail |
20 верасня, пятніца: клуб “Графіці” Пачатак: 19:00 Квіткі: 70 тыс. Даведкі: (29) 638-4444 |
||
“Бовария” і “Скорая помощь”
|
21 верасня, субота: Пачатак: 21:30 Даведкі: (29) 651-07-07 |
||
Vip Jazz Андрэя Славінскага |
21 верасня, субота: "Поющие фонтаны" Пачатак: 20:00 Даведкі: (44) 5-000-000 |
||
Дзіцячая праграма “Прыгоды Дональда Дака” |
22 верасня, нядзеля: "Поющие фонтаны" Пачатак: 12.00 Уваход бясплатны Даведкі: (44) 5-000-000 |
||
Імпрэзы |
Праект “Вакол свету” |
21-22 верасня, пятніца, субота: Цэнтральны батанічны сад Квіткі: 20 тысяч Пачатак: 13.00 Даведкі: (29) 169 69 09, (8029) 7 573 573 |
|
Кінатэатр |
“Рыдзік” |
20 верасня, пятніца: Аўрора: 18:30, 20:50 Беларусь: 18:30, 21:10 Бярэсце: 18:30 Дом Кіно: 19:00 Камсамолец: 19:00 Мір: 21:10 21-22 верасня: Аўрора: 13:10, 18:30, 20:50 Беларусь: 13:10, 15:50, 18:30, 21:10 Бярэсце: 13:40, 18:30 Камсамолец: 12:10, 14:30, 19:00 Мір: 16:00, 21:00 Піянер: 13:00, 18:00, 20:30 Дом Кіно: 14:00, 19:00 |
|
Тэатры |
“Малы і Карлсан, які жыве на даху” |
21-22 верасня: Тэатр лялек (вул. Энгельса,20) Пачатак: 11:00, 14:00 |
|
“Безназоўная зорка” |
21-22 верасня: Тэатр-студыя кінаакцёра (Пр. Пераможцаў,13) Пачатак: 19:00 |
||
Выставы |
“Сцежкамі Паднябеснай” |
20-21 верасня: Мастацкая галерэя “ЛасандрАрт” (Раманаўская слабада, 24) Выстава жывапісу мастака Леаніда Гоманава Працуе: 10:00-19:00 Даведкі: (17) 327-79-46 |
|
“Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912 гады” |
20 верасня, пятніца: Кінатэатр “Перамога” Даведкі: (17) 203-77-66 |
У пятніцу 20 верасня звыклы маршрут, што вядзе ў Нацыянальны мастацкі музей ці Тэатр оперы і балета, Вайтовіч зменіць на шпацыр у бок Палаца культуры прафсаюзаў. Свой новы альбом “... только не думай” там прэзентуе Аляксей Шадзько.
“Тут думкі, што мне заўсёды цікавае ў такой творчасці, не прамалінейныя, не аднафазныя, не аднапавярховыя. У іх можна знайсці нешта такое, чаго, на першы погляд, няма ўвогуле. Вось у творчасці Шадзько і ёсць такая істотная рыса, калі ты гаворыш пра нешта, але цябе пачуе толькі той, хто хоча пачуць. І ўвогуле, мне падаецца, што рок-мысленне вельмі імпрэсіяністычнае па сваёй сутнасці, у тым сэнсе, што пры дапамозе словаў я распавядаю пра рэчы, якія толькі што мяне ўразілі”, — разважае Вайтовіч.
Альтэрнатывай канцэрту Шадзько Лёня называе акустычны выступ маладых рокераў The Blackmail у клубе Графіці.
У суботу 21 верасня Леанід збіраецца прайсціся па сталічных кабаках. Музыка кажа, што яму вельмі падабаюцца мясцовыя кавер-бэнды. Ён бы з задавальненнем папрацаваў з любым з іх. Лёня завітае ў Jack Club, дзе забаўляць публіку будуць гурты “Баварыя” і “Скорая помощь”. Калі застанецца час, наведае “Поющие фонтаны”. Там прагучыць джаз у выкананні каманды Vip Jazz Андрэя Славінскага.
“Чым больш слухаеш сінтэтычнай музыкі, надуманай і камерцыялізаванай, тым больш душа становіцца цаглянай, а розум вадкім. А джаз — гэта тая самая музыка, якую я магу назваць добрай ежай для душы”, — тлумачыць музыка свой паход на джазавы канцэрт.
У а вось у кіно трэба хадзіць удвох ці кампаніяй, упэўнены Вайтовіч. Каб было не сумна. Спіс фільмаў, якія музыка раіць паглядзець пры магчымасці, канкрэтны. Гэта “Рыдзік”, “Канец свету 2013: Апакаліпсіс па-галівудску” ды анімацыйная стужка “Выратаваць Зямлю”.
Леанід Вайтовіч: “Як і ўсе нармальныя людзі, я люблю фантастыку. Асабліва, калі яна добра зробленая, падабраны ўдалы акцёрскі склад і прысутнічае ідэя. Мне падабаюцца такія апакаліптычныя рэчы кшталту “Рыдзіка”, можа, таму, што я жыву даволі спакойным жыццём і часам хочацца перажыць эмацыйны усплёск”.
Праўда, на гэтым музыка не спыняецца і называе біяграфічную стужку “Джобс: Імперыя спакусы”. “Непапсовы” варыянт у спісе Вайтовіча — рэтраспектыва “58 роляў — 58 крокаў да неўміручасці”, прысвечаная 75-годдзю культавай нямецкай актрысы Ромі Шнайдэр. 20 верасня ў 18.00 у Музеі кіно Ромі Шнайдэр з’явіцца ў стужцы.
Адны і тыя ж спектаклі ў мінскіх тэатрах Лёня любіць наведваць па некалькі разоў:
“Калі ты прыходзіш на спектакль, які ты ўжо бачыў разоў 100, то пачынаеш адкрываць для сябе нейкія новыя ўзроўні, якія ляжаць глыбей, чым можна нават сабе ўявіць, і ланцужкі, якія вядуць да цікавых высноў”.
Сярод такіх пастановак Вайтовіч называе “Малы і Карлсан, які жыве на даху”. Ён адбудзецца днём 21 верасня ў Тэатры лялек. Увечары гэтага дня Лёня раіць паглядзець “Безназоўную зорку”, што пройдзе ў Тэатры Студыі кінаакцёра.
Выстава, якую не можа пакінуць без увагі Вайтовіч, мае назву “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912 гады”. Экспазіцыя адкрытая ў кінатэатры “Перамога” да вечара 20 верасня. Леанід не выключае, што на падобнай выставе можна ўбачыць свайго прадзеда:
“Ёсць вялікая верагоднасць, што на гэтых здымках я ўбачу тых, хто з’яўляецца маімі продкамі. Вось гэта было б цікава, сустрэць на фота, зробленых чалавекам, які жыў даўным-даўно, свайго сваяка”.
Таксама Леанід прапануе паглядзець на намаляваны Кітай. Выстава “Сцежкамі Паднябеснай” Леаніда Гоманава праходзіць у мастацкай Галерэі “ЛасандрАрт”:
“Калі глядзець на фотаздымак, адбываецца знаёмства з аб’ектам, які на ім адлюстраваны. Але немагчыма адчуць тое, што адчувае мастак, які малюе гэты аб’ект, як яго пачуцці ад убачанага пераходзяць у колеры, кампазіцыю і пабудову перспектывы”.
Дарэчы, на выходныя Вайтовіч знаходзіць заняткі і для дзяцей. Разам з бацькамі яны маюць магчымасць наведаць імпрэзу “Вакол Свету”, што міне ў Батанічным садзе і пазнаёміць маленькіх чалавечкаў з культурай і традыцыямі розных краін. Іншы варыянт — “Сказочная страна “Поющих фантанов”, дзе дзяцей будзе забаўляць сам Дональд Дак.
І ўсё ж, калі вы не сустрэнеце Вайтовіча на пералічаных ім жа імпрэзах, ведайце — акурат у гэты час ён ратуе ката, які захрас у плітах каля Свіслачы. Такія яны, творчыя людзі.