Эштан: Еўропа заклапочаная знікненнем людзей ва Украіне (відэа)

Паводле слоў Кэтрын Эштан, узнікае ўражанне, што людзей бяруць у закладнікі. Еўракамісар падкрэсліла, што вельмі важна спыніць жорсткасць і запалохванні, адкуль бы яны ні сыходзілі. Эштан заявіла, што дыялог улады і апазіцыі мусіць быць рэальным і еўрапейскія краіны гатовыя спрыяць у гэтым працэсе.



Кэтрын Эштан, гаворачы пра магчымыя санкцыі супраць афіцыйнага Кіева, адзначыла, што ў Брусэлі "вельмі асцярожна" разгледзяць усе магчымыя варыянты па санкцыях, інфармуе "Украінская праўда".
 

Нагадаем, ва Украіне робяцца спробы не дапусціць да сілавога вырашэння палітычнага крызісу. Улада і апазіцыя спрабуюць дасягнуць кампрамісу. Цяпер увага прыцягнутая да Вярхоўнай Рады, якая ўчора адмяніла скандальныя "законы 16 студзеня", а сёння спрабуе прыняць закон аб амністыі для пратэстоўцаў.

Фота — pravda.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі