Еўрасаюз выпраўляе ў Беларусь новага амбасадара — Дзірка Шубеля

Дзірк Шубель / moldova.europalibera.org
Дзірк Шубель / moldova.europalibera.org

У аўторак, 9 ліпеня, кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні намінавала 43 новых кіраўніка прадстаўніцтваў ЕС па ўсім свеце. На пасаду новага кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі намінаваны цяперашні кіраўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па Расіі Дзірк Шубель. Пра гэта паведамляе прэс-служба ЕСЗД. Фармальна ён яшчэ павінен атрымаць згоду на прызначэнне ў Мінску.

 

Дзірку Шубелю 54 гады. Ён родам з Усходняй Германіі, але большую частку жыцця пражыў у ФРГ. Працаваў над уключэннем Венгрыі ў ЕС. Затым у прадстаўніцтве Еўракамісіі ва Украіне, таксама ўзначальваў прадстаўніцтва ЕС у Малдове.

Шубель неаднаразова бываў у Беларусі ў якасці начальніка аддзела двухбаковых адносін з краінамі Усходняга партнёрства ЕСЗД. Апошні раз ён прыязджаў у Мінск год таму. Ён узначальваў дэлегацыю ЕС на чарговым, пятым, раўндзе дыялога каардынацыйнай групы "Беларусь — ЕС" па правах чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі