Франкенштэйн з цытат. Як намі маніпулююць, выдзіраючы словы з кантэксту

Вырыванне з кантэксту — адзін з самых частых прыёмаў маніпуляцый / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Вырыванне з кантэксту — адзін з самых частых прыёмаў маніпуляцый / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Каб не папасціся на вуду прапаганды, лепш за ўсё загадзя ведаць усе іх трукі. У серыі артыкулаў "Метадычка" мы ўжо падрабязна спыняліся на некалькіх метадах маніпуляцыі — напрыклад, на "гульні" са статыстыкай або тым, як праз шматразовыя паўторы аднаго і таго ж нам спрабуюць навязаць стэрэатыпы.

Сёння раскажам пра самы і відавочны, і невідавочны метад — вырыванне з кантэксту. Гэта вельмі распаўсюджаны метад маніпуляцыі, якім вельмі часта карыстаюцца прапагандысты, але і не толькі. Часам нават без злога намеру, але такім спосабам карыстальнікі множаць скажоную інфармацыю ў інтэрнэце.

 

Такія дробязі…

У спробе дыскрэдытаваць Святлану Ціханоўскую ёй часта прыгадваюць інтэрв'ю восені 2020-га, якое яна дала РБК. Там гучалі словы пра "мудрую Маскву". Пасля двух з паловай гадоў, заяваў пра тое, што расійскія войскі ў Беларусі непрымальныя, а Пуцін — ваенны злачынца, ёй усё яшчэ прыгадваюць тыя словы.

Франкенштейн из цитат. Как нами манипулируют, выдёргивая слова из контекста

Іншы прыклад: скажэнне слоў дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка аб тым, што "Украіна мае права знішчаць усё, што знаходзіцца ў Крыме і на Данбасе". Беларускія дзяржаўныя і расійскія СМІ падалі гэта як "прызнанне ў людаедстве", але ў поўнай цытаце Падаляк казаў пра тое, што з пункту гледжання міжнароднага права гэтыя тэрыторыі не з'яўляюцца часткай Расіі, і таму Украіна можа атакаваць акупацыйныя аб'екты, і гэта не будзе парушэннем "абяцання не страляць па Расіі заходняй зброяй".

Поўная цытата — здавалася б, такая дробязь, але прыкметна ўплывае і на сэнс, і на ўспрыманне слоў. Не верце пераказам, правярайце арыгінальныя крыніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі