Кабякоў: “Да канца 2016 плануем знізіць інфляцыю да 12%”

Сёння, 14 жніўня, на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што да канца 2016 года інфляцыя панізіцца да 12%.

“Асноўная мэта ў грашова-крэдытнай сферы запаволенне інфляцыі. У наступным годзе плануецца яе зніжэнне да 12%, маецца на ўвазе снежань да снежня. Стаўка рэфінансавання прагназуецца на ўзроўні 18-22%. Прашу вас яшчэ раз уважліва паглядзець на гэты паказчык — за ім дадатковыя выдаткі бюджэту”, — сказаў кіраўнік урада ўдзельнікам пасяджэння.

Ён таксама падкрэсліў, што важным пытаннем для эканомікі краіны застаецца даступнасць крэдытных рэсурсаў, што неаднаразова абмяркоўвалася.

Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна разглядаюцца пытанні аб важнейшых параметрах прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Фота: newsbel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі