Карняенка: Раней пісалі спіс ад рукі і прэтэнзій у чыноўнікаў не было

Нагадаем, раней Мінюст адмовіў ім у рэгістрацыі. Вярхоўны суд 1 жніўня падтрымаў не аргументы грамадскіх актывістаў, а чыноўнікаў.



Сустаршыня аб'яднання Віктар Карняенка распавёў Еўрарадыё, якія парушэнні знайшоў Мінюст.



Карняенка: "Прычын было некалькі. Першая — падпісны ліст [заснавальнікаў] быў запоўнены не друкарскім шрыфтам, а ад рукі. Мы так рабілі заўсёды, але такіх прэтэнзій не было. Другая — адзін з удзельнікаў адрас свой паказаў дакладна, але не запісаў корпус дома".



Таксама парушэннем дзейнага заканадаўства была прызнаная прысутнасць у формах дзейнасці арганізацыя канцэртаў і трэнінгаў. Хаця кіраўнікі НДА збіраліся атрымаць адпаведную ліцэнзію.



Віктар Карняенка кажа, што рашэнне Вярхоўнага суда будзе абскарджанае ў Генеральнай пракуратуры. Для таго, каб былі падставы звярнуцца ў камітэт ААН па правах чалавека. Першая скарга аб нерэгістрацыі там ужо зарэгістраваная, гэтая будзе другой. Таксама будзе праведзены чарговы сход заснавальнікаў (першая спроба легалізаваць аб'яднанне "За справядлівыя выбары" была зробленая яшчэ ў 2011 годзе).

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі