Крэмль пракаментаваў адмову сепаратыстаў выконваць перамір'е ў Дэбальцаве

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заклікаў безумоўна выконваць увесь пакет дамоўленасцяў, дасягнутых у Мінску 12 лютага. Такім чынам, як перадае Reuters, Пяскоў пракаментаваў адмову самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" выконваць рэжым спынення агню ў горадзе Дэбальцава.

Напярэдадні, як перадае тэлеканал "Дождж", кіраўнік "ДНР" Аляксандр Захарчанка заявіў, што ў мінскіх пагадненнях пра Дэбальцава няма ні слова і гэта ўнутраны раён "ДНР": "Мы будзем блакаваць усе спробы прарыву. Я аддаў загад"

Акрамя таго, прадстаўнік Мінабароны "ДНР" Эдуард Басурын паведаміў, сепаратысты не лічаць, што Дэбальцава трапляе пад умовы мінскіх пагадненняў.

"ДНР" заяўляе, што ў раёне Дэбальцава акружылі некалькі тысяч украінскіх вайскоўцаў. Кіеў кажа, што акружэнне толькі частковае.

"ДНР" заяўляе, што мае права абстрэльваць Дэбальцава пры перамір'і

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі