Ладуцька: Тэрміны будаўніцтва станцыі метро "Малінаўка" не пераносіліся

Нагадаем, што станцыю метро "Малінаўка" мусяць адкрыць сёлета ў траўні. Раней меркавалася, што яе адкрыюць у лістападзе 2013 года.



Аднак Мікалай Ладуцька заяўляе, будаўнікі не працавалі павольна. "Сёння можна пра гэта сказаць: тэрміны будаўніцтва не пераносіліся. Калі браць нарматыўны тэрмін, па праекце, то яны павінны адкрыць гэтую станцыю метро ў кастрычніку 2014 года. Проста мы пастаянна ставім перад імі задачу — год скараціць", — перадае interfax.by словы кіраўніка сталіцы.



Па яго словах, вядзецца праца над тым, каб станцыя метро адкрылася ў траўні.



Ілюстрацыйнае фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі