Лукашэнка: Мы не хацелі б разбурэння ўкраінскай дзяржавы (відэа)
Беларусь не гатовая прызнаць самаабвешчаныя "ДНР" і "ЛНР", заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс", якое было паказана ў пятніцу.
"Мы ж зусім іншай пазіцыі прытрымліваемся. Мы не хацелі б разбурэння Украінскай дзяржавы. Тут многія кажуць, што калісьці там Крым "няправільна" адышоў да Украіны, што гэта тэрыторыя спрадвечна расійская, і гэтак далей… Гэта няправільны падыход", — сказаў кіраўнік Беларусі.
Лукашэнка адзначыў, што ад пачатку не ўспрымае праект "Наваросіі", выступае супраць "замарожаных канфліктаў", якія заўсёды утойваюць небяспеку выбуху. "Я асабіста гэтага не хачу як чалавек і як прэзідэнт Беларусі, таму што мы знаходзімся зусім побач з Украінай", — цытуе яго словы БелаПАН.
Фота — ria.ru