Маці Рамана Бандарэнкі хоча ўдзельнічаць у працэсе над Барысевіч і Сарокіным

Маці Рамана Бандарэнкі хоча ўдзельнічаць у працэсе над Барысевіч і Сарокіным

Маці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі Алена Бандарэнка папрасіла суд, каб ён дазволіў ёй асабіста ўдзельнічаць у працэсе над журналісткай TUT.by Кацярынай Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным. "Я і раней прасіла і цяпер настойваю на наданні максімальнай агалоскі ўсяго, што звязана з маім сынам, у тым ліку і з яго смерцю", кажа яна.

У лютым стала вядома, што суд па справе Барысевіч і Сарокіна пачнецца 19 лютага ў 10:00 у Доме правасуддзя. Іх абвінавачваюць у "разгалошванні медыцынскай таямніцы, што прывяло да цяжкіх наступстваў". Так кваліфікаваная публікацыя, у якой дакументальна даказвалася, што Раман Бандарэнка быў цвярозы, калі яго да смерці збілі. Яна абвяргала афіцыйную версію, паводле якой пратэстовец стаў ахвярай п'янай бойкі.

Сваякі Рамана Бандарэнкі не выстаўлялі журналістцы і доктару ніякіх прэтэнзій за раскрыццё дыягназу.

Што да праверкі па забойстве Бандарэнкі, то яна прыпыненая.

Маці Рамана Бандарэнкі хоча ўдзельнічаць у працэсе над Барысевіч і Сарокіным
Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі