Стаў вядомы поўны склад беларускай зборнай на першынстве свету

Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Дэйв Льюіс абвясціў склад каманды на чэмпіянаце свету. Турнір пройдзе ў Празе і Астраве з 1 па 17 траўня. У спіс увайшлі 25 хакеістаў, адзначае "Прессбол".

Брамнікі: Кевін Лаланд (ХК ЦСКА Масква, КХЛ), Ігар Брыкун (ХК "Гомель", экстраліга АЧБ), Віталь Коваль (ХК "Салават Юлаеў", КХЛ).

Абаронцы: Іван Усенка (ХК "Шахцёр" Салігорск, экстраліга АЧБ), Мікіта Усціненка (ХК "Гомель", экстраліга АЧБ), Алег Гарошка, Яўген Лісавец, Ілля Шынкевіч (усе — ХК "Дынама-Мінск", КХЛ), Мікалай Стасенка (ХК "Северсталь", КХЛ), Дзмітрый Корабаў (ХК "Атлант", КХЛ), Алег Явенка (ХК "Адзірандак Флэймз", АХЛ).

Нападнікі: Артур Гаўрус, Аляксандр Кулакоў, Аляксей Калюжны, Сяргей Дрозд, Андрэй Сцяпанаў, Арцём Дзямкоў, Аляксандр Кітараў (усе — ХК "Дынама-Мінск", КХЛ), Арцём Волкаў (ХК "Авангард", КХЛ), Андрэй Касціцын (ХК "Сочы", КХЛ), Сяргей Касціцын (ХК "Ак Барс", КХЛ), Сяргей Дзямагін (ХК "Тарпеда", КХЛ), Андрэй Стась (ХК ЦСКА Масква, КХЛ), Аляксей Яфіменка (ХК "Сібір", КХЛ), Міхаіл Грабоўскі (ХК "Нью-Ёрк Айлэндэрз", НХЛ).

Зборная Беларусі будзе гуляць у групе "В" у Астраве на CEZ Арэне. Першую сустрэчу яна правядзе 2 траўня з камандай Славеніі.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі