Мінскі заапарк адзначае 30-годдзе
За тры дзесяцігоддзі відавая разнастайнасць жывёл у сталічным звярынцы павялічылася ў 15 разоў.
Як паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН дырэктар установы Юрый Рабаў, на момант адкрыцця заапарку, якое адбылося 9 жніўня 1984 года, у ім утрымлівалася каля 30 відаў жывёл, якія прадстаўлялі пераважна мясцовую фаўну. Бліжэй да канца 1980-х гадоў калекцыя налічвала каля 70 відаў. Наведвальнасць тады была ад 70 да 150 тысяч чалавек за год.
Цяпер у заапарку ўтрымліваецца болей за 4 тысячы жывёл, якія прадстаўляюць 450 розных відаў, і штогод парк наведваюць каля 600 тысяч чалавек. Калекцыя ўвесь час папаўняецца: гэтым летам звярынец атрымаў пару паласатых гіенаў, чорных венцаносных жораваў. Часцей за ўсё заапарк атрымлівае жывёл у падарунак або па абмене з іншых заапаркаў.
Акупляльнасць мінскага заапарку на сёння дасягае 70%.