Фэйсбук "здаваў" інтэрнэт-карыстальнікаў спецслужбам
Кампанія заявіла, што супрацоўнічала з прадстаўнікамі амерыканскіх уладаў і падала інфармацыю пра ўладальнікаў 20 тысяч акаўнтаў.
Так, ў другой палове мінулага году ад прадстаўнікоў уладаў ЗША на федэральным і мясцовым узроўнях паступіла каля 10 тысячаў запытаў.
Кіраўніцтва кампаніі Facebook удакладняе, што справы тычыліся пошуку дзяцей, якія зніклі, злачынцаў, якія хаваліся ад правасуддзя, а таксама рэчах, звязаных з нацыянальнай бяспекай і пагрозамі тэрарызму.
Падкрэсліваецца, што неабходная інфармацыя была перададзеная пасля заключэння спецыяльнай дамовы.
Заява кампаніі Facebook была зробленая неўзабаве пасля прызнанняў Эдварда Сноўдэна, былога супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў аб сакрэтнай праграме ўраду ЗША па збору інфармацыі аб карыстальніках інтэрнэту і тэлефонных сеткаў у ЗША і іншых краінах, паведамляе Радыё Свабода.