Новая заява Юліі Цімашэнкі: Ніякіх перамоваў з Януковічам!

Кожны ўдар дубінкай "Беркута" па мірных людзях на Майдане — гэта ўдар дубінкай па твары ўсяго ўкраінскага народу, гаворыцца ў лісце Цімашэнкі. "Не дайце Януковічу зрабіць гвалт нормай нашага жыцця. Я звяртаюся да кожнага ўкраінца — паўстаньце! Ніякіх перамоваў з бандай, ніякіх круглых сталоў з імі. Толькі неадкладная адстаўка Януковіча і яго атачэння", — гаворыцца ў заяве.


Як інфармуе сайт news.liga.net, Юлія Цімашэнка звярнулася да лідараў дэмакратычнага свету. Яна заклікае іх дзейнічаць і "спыніць аўтарытарны рэжым ва Украіне фінансавымі і візавымі санкцыямі, міжнароднымі антыкарупцыйнымі расследаваннямі". Яна папярэджвае, што калі ўкраінцы не атрымаюць міжнароднай дапамогі, "ва Украіне пабудуюць могілкі свабоды".



Нагадаем, пасля спробы разгону сілавікамі Майдана, апазіцыя адмовілася ад перамоваў з уладай і праігнаравала круглы стол, які праходзіць пад кіраўніцтвам экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі