Пад лонданскім аэрапортам Гатвік знайшлі радовішча нафты

Каля лонданскага аэрапорта Гатвік на поўдні Англіі нечакана выявілі радовішча нафты. Паводле ацэнак геолагаў, запасы нафты там могуць складаць да 100 млрд барэляў. Разам з тым эксперты геолагаразведачнай кампаніі UKOG прызнаюць, што здабыць удасца толькі частку з разведаных запасаў, перадае ВВС.

Праводзячы аналогіі з падобнымі радовішчамі ў ЗША і Сібіры, эксперты мяркуюць, што прамысловай здабычы падлягае толькі 5-15% ад разведаных запасаў. Аднак нават гэтага аб'ёму хопіць, каб да 2030 года амаль на траціну забяспечваць энергетычныя патрэбы Вялікабрытаніі.

Дарэчы, за 40 гадоў працы брытанскіх нафтавых радовішчаў у Паўночным моры на іх агулам было здабыта каля 45 млрд барэляў.

Фота — ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі