Палітзняволенай Сафіі Сапега адмовілі ў памілаванні

Сафія Сапега / Instagram
Сафія Сапега / Instagram

Палітзняволенай Сафіі Сапега адмовілі ў памілаванні. Пра гэта @mediazona_by распавёў яе адвакат Антон Гашынскі. Адміністрацыя калоніі давала ў пачатку восені станоўчае заключэнне па хадайніцтве расіянкі. Канчатковае рашэнне прымалася камісіяй па пытаннях памілавання пры Аляксандры Лукашэнку.

Сафію Сапега затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам, калі ў Беларусі пасадзілі пасажырскі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. 6 траўня 2022-га Гродзенскі абласны суд прысудзіў ёй 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Сафію прызналі вінаватай паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу ("распальванне сацыяльнай варожасці", "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці..." і г. д.). Яна адміністравала тэлеграм-канал, дзе публікаваліся асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў.

Бацька Сафіі Сапега аплаціў прызначаны штраф — 175 тысяч рублёў.

Яшчэ ў пачатку лета Аляксандр Лукашэнка дапускаў, што расіянку могуць перадаць у РФ: "Шкада дзяўчынку. Трэба пытанне гэтае вырашаць". І чамусьці не вырашыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі