У Іжэўску памёр канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў
Яму было 94 гады, Калашнікаў цяжка хварэў.
Міхаіл Калашнікаў стаў знакамітым на ўвесь свет, дзякуючы стварэнню аўтамата, які атрымаў яго імя.
Калашнікаў — адзіны Герой Расіі, які быў яшчэ і двойчы Героем Сацыялістычнай Працы. Канструктар меў званне "генерал-лейтэнант".
"У нашай краіне Вас высока цэняць як выдатнага інжынера-збройніка і добрага сябра Беларусі. Перакананы, што Ваша дзейнасць яшчэ многія гады будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва двух брацкіх народаў", — такімі словамі ў лістападзе віншаваў Міхаіла Калашнікава з днём нараджэння Аляксандр Лукашэнка.
Фота — ria.ru, ridus.ru