Парыжскі офіс Femen загарэўся
Узгаранне ліквідавалі, пацярпелых няма.
Штаб-кватэра руху Femen, зарэгістраванага ў Францыі, загарэлася ранім ранкам 21 ліпеня, інфармуе ВВС. На момант пажару ў памяшканні знаходзіліся дзве актывісткі арганізацыі, дзяўчаты своечасова прачнуліся і выклікалі пажарных. Агонь ліквідавалі і цяпер пажарныя высвятляюць, што магло стаць прычынай здарэння.
На мінулым тыдні прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд прадставіў новую паштовую марку з выявай нацыянальнага сімвала краіны — Марыяны. Адной з мадэляў для стварэння партрэту Марыяны стала актывістка Femen Іна Шаўчэнка.
З’яўленне маркі выклікала гарачыя дэбаты ў палітычных колах краіны, прадстаўнікі шэрагу правых партыяў заклікалі яе байкатаваць.