Полацкі прытулак для бяздомных сабак пад пагрозай высялення


Прытулак для бяздомных сабак “Шанец” у Полацку знаходзіцца пад пагрозай высялення. Раней гэтая арганізацыя плаціла арэнду за будынак і частку зямлі, аднак у гэтай тэрыторыі з’явіўся новы ўласнік. Цяпер ён патрабуе, каб прытулак выкупіў будынак і зямлю за 75 мільёнаў рублёў да 29 ліпеня.

Па стане на 30 чэрвеня абаронцы жывёл сабралі 25 мільёнаў, у тым ліку са сваіх асабістых ашчаджэнняў.

У прытулку ўтрымліваюць 102 сабакі і шчанюка, усе жывёлы прышчэпленыя і стэрылізаваныя. Палова сабак на тэрыторыі — гэта сабакі-інваліды, старыя жывёлы і сацыяльна неадаптаваныя. Іх шанец знайсці новых гаспадароў мінімальны. Тым не менш валанцёры змагаюцца за іх жыццё і стараюцца даць ім любоў і увагу.

Каб дапамагчы прытулку “Шанец”, можна пералічыць сродкі па наступных рэквізітах: УНП 390540880, р/р 3015053810015 у філіяле 214 ОАО "АСБ Беларусбанк", МФА 150801660.

Іншыя спосабы пералічыць грошы падаюцца на старонцы прытулку ў сацыяльнай сетцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі